Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:парадокс

Парадокс

Парадокс (ад грэч. paradoxos — нечаканы) — своеасаблівае выказванне-меркаванне, якое рэзка разыходзіцца з агульнапрынятым поглядам, супярэчыць (часам толькі вонкава) здароваму сэнсу. Ужываецца звычайна для таго, каб звярнуць увагу на выказаную думку, завастрыць яе, нярэдка з гумарыстычным адценнем.
Парадокс блізкі да такіх форм выказвання, як афарызм, каламбур, аксюмаран. Парадокс сустракаецца ў прыказках: «Цішэй едзеш — далей будзеш».
У беларускай паэзіі парадокс знаходзім, напрыклад, у вершы Уладзіміра Караткевіча «Ты і я…»:

Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе танюткай і слабой?

слоўнік/парадокс.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki