Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:навукова-мастацкая-літаратура

Навукова-мастацкая літаратура

Навукова-мастацкая літаратура - сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, у якіх у мастацкай форме расказваецца пра выдатных дзеячаў навукі і культуры, знамянальныя навуковыя пошукі і адкрыцці. Прычым стваральнікаў навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад навукова-папулярнай літаратуры, цікаваць найперш душэўны і духоўны свет выдатных людзей, псіхалогія творчай дзейнасці і навукова-тэхнічнай творчасці.
З другога боку, у навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад дакументальна-мастацкай, большая доля вымыслу мастацкага. Зрэшты, рэальнасць і вымысел у ёй ураўнаважваюцца, узаемадапаўняюцца адно другім.
Навукова-мастацкая літаратура атрымала пашырэнне ў рускім прыгожым пісьменстве XX ст. («Апавяданні пра жывёл» Б. Жыткова, «Лясная газета на кожны год» В. Біанкі, «Кара-Бугаз» К. Паустоўскага, біяграфіі выдатных людзей, што выходзяць у серыі «ЖЗЛ», і інш.).
З беларускай навукова-мастацкай літаратуры можна назваць эсэ Міхася Стральцова «Загадка Багдановіча», раманы-эсэ Алега Лойкі -«Як агонь, як вада… » (пра Янку Купалу) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», раман В. Коўтун пра Цётку «Крыж міласэрнасці» і інш.

слоўнік/навукова-мастацкая-літаратура.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki