Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:біяграфія

Біяграфія

Біяграфія (ад грэч. bios — жыццё, grapho — пішу) — апісанне жыцця. У гісторыі літаратуры — апісанне жыцця пісьменніка, якое ўключае асноўныя даты, перыяды яго жыцця і творчай дзейнасці.
Вывучэнне біяграфіі мае важнае значэнне для разумення творчасці пісьменніка, створаных ім вобразаў. Многія творы і вобразы вядомых пісьменнікаў асноўваюцца на асабістых перажываннях, на вопыце ўласнага жыцця (гл. аўтабіяграфія).
Прыхільнікі біяграфічнага метаду ў літаратуразнаўстве лічаць, што ўсё ў творчасці пісьменніка можна растлумачыць фактамі яго біяграфіі.

Падобныя старонкі

слоўнік/біяграфія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki