слоўнік:канцоўка
Канцоўка
Канцоўка — заключны кампанент усяго або пэўнай часткі (раздзела, страфы) літаратурнага твора.
Ад умела знойдзенай канцоўкі ў многім залежыць чытацкі поспех твора. Асабліва гэта датычыць вершаў, дзе выпрацаваны спецыяльныя формы канцоўкі: рэфрэн, кода, пуант, мараль (у байках), нечаканая дасціпная выснова (у эпіграмах, пародыях).
Эпічныя творы могуць мець канцоўку ў выглядзе фінальнага пейзажнага малюнка, нейкага афарыстычнага выказвання, эпілога і гэтак далей.
Драматычныя творы звычайна заканчваюцца фінальнай рэплікай аднаго з персанажаў. Можа быць і «нямая сцэна» (як у «Ревизоре» Мікалая Гогаля).
слоўнік/канцоўка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin