слоўнік:рэфрэн
Рэфрэн
Рэфрэн (франц. refrain - прыпеў) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша.
Так, у «Песні вольнага чалавека» Янкі Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн:
Душой я вольны чалавек,
І гэткім буду цэлы век!
У рэфрэне звычайна заключана галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае замацаванню гэтай думкі ў свядомасці чытача.
слоўнік/рэфрэн.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin