Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:думка

Думка

Думка — невялікі лірычны верш элегічнага ці баладнага зместу, у якім выяўляецца глыбокі роздум паэта аб праблемах грамадскага ці асабістага жыцця.
Форму думкі шырока выкарыстоўваў геніяльны ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка. Першая думка у беларускай паэзіі належыць Францішку БагушэвічуДумка»).
Думкі пісалі Янка Купала («Мае думкі», «Да сваіх думак», «Думка», «Думкі маркотныя», «Думкі перад вясной»), Якуб Колас («Думкі», «Думы», «…Думкі ўюцца, томяць грудзі»). Да гэтай формы верша звяртаўся Максім Танк («Эх вы, песні…»).
У сённяшняй паэзіі думка ўжываецца вельмі рэдка.

Падобныя старонкі

слоўнік/думка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki