слоўнік:двухрадковік
Двухрадковік
Двухрадковік — манастрафічны двухрадковы верш. У паэзіі ўжываецца перш за ўсё ў такіх жанрах, як надпіс, афарызм, эпітафія, эпіграма:
Выбіўся з рытму часу —
Падаю ў бездань часу.
(Алесь Разанаў)
Зайздрасць непакоіла свінню:
За што хамут павесілі каню?
(П. Шыбут. «Зайздрасць»)
слоўнік/двухрадковік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin