Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дыфірамб

Дыфірамб

Дыфірамб (грэч. dіthyrambos) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Вакха. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду.
Майстрам дыфірамбаў быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н. э.).
У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора ўсхваленчага, хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш Максіма Танка «Дыфірамб» (1950):

Табе складаю дыфірамб,
Пяро маё — таварыш верны,
Калі сягоння ў час вячэрні
Звіняць лісты, як гулкі ямб.


Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.

слоўнік/дыфірамб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki