Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:астрафічны-верш

Астрафічны верш

Астрафічны верш — верш, напісаны без члянення на асобныя (роўныя ці розныя) строфы, які вызначаецца асаблівай звязанасцю радкоў дзякуючы шматлікім сінтаксічным спалучэнням, перыядам, пераносам і г. д.
У астрафічным вершы Можна вылучыць рыфмовыя пары, часам — чатырохрадковыя або пяцірадковыя рыфмовыя спалучэнні. Аднак гэтыя пары і спалучэнні звычайна не валодаюць ні інтанацыйна-сінтаксічнай завершанасцю, ні сэнсавай закончанасцю, а, наадварот, маюць выразную тэндэнцыю да вольнага спалучэння з іншымі радкамі. Гэта датычыцца і тых твораў, у якіх чаргаванне рыфмовых спалучэнняў строга ўпарадкавана, як, напрыклад, у паэме Максіма Танка «Янук Сяліба»: тут дакладна вытрымана чаргаванне рыфмовых пар і чатырохрадковых спалучэнняў: аабвбвгг
Астрафічным вершам найчасцей пішуцца вялікія па аб’ёму творы — паэмы, вершаваныя аповесці: «Цыгане» і «Полтава» А. Пушкіна, «Мцыри» М. Лермантава, «Беластоцкія вітрыны» і «Нянавісць» Пімена Панчанкі, «Люцыян Таполя» Максіма Танка і інш. Астрафічным вершам напісана і выдатная паэма Якуба Коласа «Новая зямля».

Падобныя старонкі

слоўнік/астрафічны-верш.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki