Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аднаскладовая-стапа

Аднаскладовая стапа

Аднаскладовая стапа — эксперыментальны від стапы з аднаго склада.
Сустракаецца ў брахікалане, у радках якога — адно-два самастойныя аднаскладовыя словы, што не дазваляе вызначаць памер як ямб або харэй са спандэямі. Вось рэдкі ўзор такой стапы ў санеце-брахікалане Ю. Пацюпы «Шчадрыца»:

Сплаў
сот —
даў
мёд.

Слаў! —
год,
спраў
сплёт

Прэч
з плеч
жаль!

Лепш
цеш
жарсць……


У радках дзіцячага верша Рыгора Барадуліна «Даўганосы сон», напісаным з выкарыстаннем паранамазіі, па дзве аднаскладовыя стапы:

Воз вёз,
Нос нёс,
Газ гас,
Трос трос,
Воз вёз
Прэч пень,
Нос нёс
Свой цень,
Газ гас
Ад слёз,
Трос трос
Сон рос……


Відаць, магчымы верш, у радках якога — па тры-чатыры аднаскладовыя стапы.

Падобныя старонкі

слоўнік/аднаскладовая-стапа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki