Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:марыя-косіч

Марыя Косіч

(1850-1911)

Марыя Косіч — пісьменніца, перакладчыца, даследчыца этнаграфіі і фальклору — увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры і культуры як аўтар паэмы «На перасяленне. Расказ цёткі Домны з Палесся» (Чарнігаў, 1903), зборніка «Переложение некоторых басен М. А. Крылова на белорусское наречие» (Чарнігаў, 1903), а таксама навуковых прац «Литвины-белорусы Черниговской губернии: их быт и песни» (Живая старина, 1901; асобнае выданне выйшла ў Пецярбургу, 1902 г.), «О постройках белорусского крестьянина» (Киевская старина. 1906. Вып. 1).
Нарадзілася Марыя Мікалаеўна Косіч у сяле Расуха Чарнігаўскай губерні. Расухай называецца і вёска, у якой разгортваюцца падзеі паэмы «На перасяленне». Сама ж паэтэса жыла непадалёк ад гэтай вёскі ў маёнтку дзеда, у асяроддзі беларускага сялянства, побыт і духоўную культуру якога вывучала ўсё жыццё.
Марыя Косіч у сваіх вольных наследаваннях I. А. Крылову ўзнімае вечна надзённыя праблемы жыцця людзей. Паэтэса бескампрамісна супрацьпастаўляе праўду і крыўду, дабро і зло, справядлівасць і беззаконне. Сваім мастацкім словам яна выносіць прысуд крыўдзе, махлярству і прадбачыць расплату за кожнае злачынства — калі не на гэтым, то на тым свеце.


У. Казбярук

творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/марыя-косіч.txt · Апошнія змены: 2025/02/01 03:30 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki