Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-шамякін:іван-шамякін-вазьму-твой-боль

Іван Шамякін — Вазьму твой боль

У аснове рамана «Вазьму твой боль» (1979) ляжыць надзвычай складанае пытанне: ці ёсць апраўданне злу? Былы паліцай Шышковіч па мянушцы Шышка вяртаецца ў сваю вёску, дзе ў час вайны пакінуў крывавыя сляды. Мінула трыццаць пяць гадоў, але не можа забыць Іван Батрак, калгасны механізатар, як Шышка распраўляўся з іхняй партызанскай сям'ёй. Ён, тады яшчэ дзіця, цудам ацалеў. Вось як герой твора згадвае тыя жудасныя хвіліны: «Але быў… быў адзін сведка, калі сям'ю нашу зніштажалі. Я! Я пад печчу сядзеў… І ён… Шышка шукаў мяне там… аўтаматнымі чэргамі. Чэргамі! Калі б матка лаза таго не зрабіла…» Загінулі ад рук паліцая цяжарная маці і маленькая Іванава сястрычка.
Пісьменнік завастрае ў творы праблему памяці, праблему чалавечай душы, скалечанай вайной. «Ён жа забіваў дзяцей! Людзі! Няўжо вы не знаеце? Ці забыліся?» — такім пранізлівым болем заходзіцца Іванава душа, у якой успыхвае нянавісць, узнікае жаданне адпомсціць забойцу родных яму людзей.
Іван Батрак і маральна і псіхалагічна не можа дыхаць адным паветрам з Шышковічам, адчувае, што ніколі не даруе яму ўчыненага злачынства. Былы паліцай сустрэў смерць ад Іванавай жонкі Таісы, якая, здзейсніўшы такі сурова-жорсткі ўчынак, забрала боль блізкага чалавека. Хоць Таіса ведае: ёй трэба будзе адказваць…
Іван Шамякін сваім раманам сцвярджае, што памяць — адказная і цяжкая ноша душы.

Падобныя старонкі

творы/іван-шамякін/іван-шамякін-вазьму-твой-боль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki