Шпак вясёлы на шпакоўні, У яго – настрой цудоўны. Не праспаў ён ранне, Не праспаў сняданне. Накарміў сваіх дзяцей, Славіць сонца чыстае, Тых, хто спіць за ўсіх пазней, Ён цяпер абсвіствае.