Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-шпак

Янка Журба — Шпак

Зніклі завірухі,
К нам вясна прыйшла;
Веснавое сонца
Многа шле цяпла.

Сёння раніцою
Прыляцеў к нам шпак,
Сеў ён на бярозцы
I спявае так:

«Выхадзіце, дзеці,
Сустракаць вясну!
Устала ўжо прырода
З зімовага сну.

На лугу ўжо скора
Кветкі зацвітуць,
А над імі пчолкі
Звонка загудуць».

Шлюць шпаку рабяты
Дружны свой адказ:
«Шчыра мы вітаем
Твой зварот да нас!

На бярозе стройнай
Для цябе, дружок,
Мы даўно зрабілі
Новенькі дамок».


1922

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-шпак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki