Яўген Крупенька — Просіць Верачка гусей

Просіць Верачка гусей:
– Ну, вылазце вы хутчэй.
Хопіць плаваць у вадзе,
Хутка скончыцца ўжо дзень.

– Га-га-га, – гавораць гусі. –
Мы дамоў не пойдзем, мусіць,
Вельмі ж цёплая вада,
Ў ёй купацца любата!

Падобныя старонкі