творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-на-рыбалку-кот-прыйшоў
Гэта старая версія дакумента!
Яўген Крупенька — На рыбалку кот прыйшоў
(па народных матывах )
Адшукаў лапату кот
І пайшоў на агарод.
Як сапраўдны рыбалоў
Накапаў там чарвякоў.
Прыхапіў вядро,
Запалкі
І пакрочыў
На рыбалку.
Будзе рыбу кот лавіць,
Будзе юшку кот варыць.
Сеў на беразе ракі.
У здзіўленні рыбакі:
– Як без вуды будзеш
Ты, брат, рыбу вудзіць?
– А навошта вуда тая,
Калі хвост я доўгі маю?
Начаплю
Чарвяка
І злаўлю
Шчупака!
У цянёчку
Пад кустом
Вудзіў Рыбу
Кот
Хвастом.
Позна вечарам дамоў
Крочыў сумны рабалоў.
Падобныя старонкі
- на-рыбалцы
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка
- якуб-колас/якуб-колас-рыбакі
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-на-рыбалку-кот-прыйшоў.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1