Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-на-рыбалку-кот-прыйшоў

Яўген Крупенька — На рыбалку кот прыйшоў

(па народных матывах )

Адшукаў лапату кот
І пайшоў на агарод.
Як сапраўдны рыбалоў
Накапаў там чарвякоў.
Прыхапіў вядро,
Запалкі
І пакрочыў
На рыбалку.
Будзе рыбу кот лавіць,
Будзе юшку кот варыць.
Сеў на беразе ракі.
У здзіўленні рыбакі:
– Як без вуды будзеш
Ты, брат, рыбу вудзіць?
– А навошта вуда тая,
Калі хвост я доўгі маю?
Начаплю
Чарвяка
І злаўлю
Шчупака!
У цянёчку
Пад кустом
Вудзіў Рыбу
Кот
Хвастом.
Позна вечарам дамоў
Крочыў сумны рабалоў.

Падобныя старонкі

творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-на-рыбалку-кот-прыйшоў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki