творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-леў
Гэта старая версія дакумента!
Яўген Крупенька — Леў
Цар звяроў,
Грывасты леў,
Перш паспаў,
Пасля пад’еў.
Нават дзякуй не сказаў
Толькі пысу аблізаў.
Пастаяў,
Хвастом махнуў
І салодка
Пазяхнуў.
Ходзіць ціха,
Як не цар,
І не вельмі
Грозны твар.
Ён, напэўна,
Зразумеў,
Што не страшны
Ў клетцы леў.
Падобныя старонкі
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла
- якуб-колас/якуб-колас-леў-і-воўк
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-захварэў-аднойчы-леў
- максім-танк/максім-танк-конь-і-леў
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-леў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1