творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-коцікі
Гэта старая версія дакумента!
Яўген Крупенька — Коцікі
Ручайкі вясновыя
Ціха зазвінелі.
Коцікі пуховыя
На вярбу прыселі.
Разявілі роцікі,
Не ідуць у дом!
Поіць сонца коцікаў
Цёплым малачком.
Дзеці ўсе любуюцца,
Але ўзлез на плот,
Злосна касавурыцца
На іх Васька-кот.
Не сказаў ні слова ім,
Ну і што з таго?
Коцікі пуховыя –
Дзеці не яго.
Падобныя старонкі
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-коцікі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1