творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-два-словы
Гэта старая версія дакумента!
Яўген Крупенька — Два словы
На стрэхах – клёкат бусліны.
Сцежка – у гай пявучы.
Як помнік далёкай быліны,
Сасна на дняпроўскай кручы.
І калыханка сыну –
Маці пявучыя словы.
З пахам духмяным кміну
Хлеб на лістах кляновых.
І колькі ні буду жыць я,
Да слёз маё сэрца расчуліць
Плач перапёлкі ў жыце,
Як плач удавы-матулі.
Таполя шызага дыму
Над комінам раніцою,
Два словы –
Маці, Радзіма –
Заўсёды жывуць са мною.
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- ганарымся-бацькаўшчынай
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
- скарбы-нашай-радзімы
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-два-словы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1