Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-два-словы

Яўген Крупенька — Два словы

На стрэхах – клёкат бусліны.
Сцежка – у гай пявучы.
Як помнік далёкай быліны,
Сасна на дняпроўскай кручы.

І калыханка сыну –
Маці пявучыя словы.
З пахам духмяным кміну
Хлеб на лістах кляновых.

І колькі ні буду жыць я,
Да слёз маё сэрца расчуліць
Плач перапёлкі ў жыце,
Як плач удавы-матулі.

Таполя шызага дыму
Над комінам раніцою,
Два словы –
Маці, Радзіма –
Заўсёды жывуць са мною.

Падобныя старонкі

творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-два-словы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki