творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-абеліск-перамогі
Гэта старая версія дакумента!
Яўген Крупенька — Абеліск Перамогі
Адліты з граніту,
задумлівы, строгі
на плошчы стаіць
абеліск Перамогі.
Чырвоная зорка
палае зарою,
паставіла помнік
Радзіма героям.
Тым, хто загінуў
у суровым змаганні
за нашу вясну,
за яе красаванне.
Спыняецца кожны –
далёкі і блізкі –
і нізкі паклон
аддае абеліску.
Падобныя старонкі
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-абеліск-перамогі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1