творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-як-называюцца-слёзы
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Як называюцца слёзы?
Попел і чорныя цені майна.
Вые у комінах скруха.
Як называюцца слёзы? –
Вайна.
Смерць.
Галадоўка.
Разруха.
Спее сусветнага жаху града.
Хто пазбірае каменне?
Як называюцца слёзы? –
Бяда.
Здрада.
Разрыў.
Адчужэнне.
Мілы, мы зналі кахання палын,
Трушчыць як сэрцы – самота.
Святлынь.
Радасць.
Здзіўленне.
Пяшчота.
Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра…
Свеце бянтэжны мой, дзе я?
Як называюцца слёзы? –
Сястра.
Маці.
Планета.
Надзея.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-як-называюцца-слёзы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1