творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-у-шуме-жытняга-святла
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — У шуме жытняга святла
Яшчэ расці маёй трывозе
І не любіць – на паўкрыла.
Убачу маму на дарозе
У шуме жытняга святла.
І покуль гэты поўдзень спелы
Дым тарфяны не завалок,
На зрэзе дня – рамонак белы
І пасівелы васілёк.
Снуецца беглая сцяжына –
Апошні збег майго сяла.
Гняздзечка птушкі і ажына –
У шуме жытняга святла.
І покуль дыхае планета,
Не вынішчаецца датла
Душа народа і паэта
У шуме жытняга святла.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-шуме-жытняга-святла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1