Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ў хмельных травах
Пачынаецца ўсё з любвi
Нават самая простая ява

I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любвi—
Першы поспех i першыя крокi

Прыручаюцца салаўi
Там дзе выбеглi ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любвi—
Адчужэнне i боль i нянавiсць

Ты паклiч мяне. Пазавi
Сто дарог за маiмi плячыма
Пачынаецца ўсё з любвi
А iнакш i жыць немагчыма

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі
  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki