творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-тата
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Тата
Позірк пяшчотны злаўлю,
Светлы, нібы ад пшаніцы:
— Хочаш, пярсцёнак куплю,
Хочаш — вазьму завушніцы.
Ты клапаціўся дарма:
Вока на цацкі не мела.
Столькі мне год, што й сама
Я абдарыць бы хацела.
Як зажуруся ў жыцці —
Хоць бы маленькую ўцеху!
А да цябе — не дайсці,
А да цябе — не даехаць.
Ты мой заступнік адзін.
Высахлі слёзы. Не плачу.
Дык хоць у сне пакладзі
Рукі на лоб мой гарачы.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-тата.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1