творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-свята-пірага
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Свята пірага
Пірог спякла, ды ўспомніла шайморы,
Бяздомнасці сівыя палыны…
Ты плачаш, мама? (Год ідзе каторы,
Каторы час ідзе пасля вайны!)
Ты ўся гарыш, нібы пасля застуды,
Як за акном — пякуча-алы мак.
Мне страшна так, што я бягу да студні,
Вядро ж не набіраецца ніяк!
Нясу нарэшце менш чым паўвядзерца —
Вада чамусьці плешча цераз край!
Маёй журбы сярэбранае сэрца,
Ты пачакай. Я хутка. Пачакай!
Пагодны май, і светлыні даволі.
Святочны май. I свята пірагоў.
Ды ўбачу, як расце яшчэ на полі
Наш горкі хлеб. I горкая любоў.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1