творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Прыедзь у край мой ціхі...
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Хапае на Палессі
І сонца, і вады.
І што ні двор - то песня,
Што вёска - то сады.
Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе, мыючы бялізну,
Вядуць сваё жанкі.
І будзе песня спета
Пра шчасце і бяду,
І будзе падаць лета
Ў гуллівую ваду.
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1