Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-падставіць-голасу-лісток

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Падставіць голасу лісток...

Падставіць голасу лісток,
Няхай сцякаюць гук за гукам
I не кляцьба, і не зарок,
Не боль, не гром і не разлука,
А — набалелая вышынь,
А — нагрымелая трывога,
А — высакосная ў цішы
Незацугляная дарога.
Хай слова слова апячэ,
I хай шукае месца клічнік
У неадкрытым, у яшчэ
Чужым і стоеным абліччы.
Я рада, што праз груд гадоў
Не развучылася смяяцца,
Што выняньчаны мной радок
Не можа з іншымі змяшацца.

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-падставіць-голасу-лісток.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki