Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-любоў-мая

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Любоў мая...

Вы без мяне ляціце, самалёты.
Вы без мяне імчыце, цягнікі.
…Любоў мая, ты песня, і маркота,
І спелы бор, і вольны гон ракі.

Балючы век. Надвор’я перамена:
Яшчэ лісток не ўпаў – а снегапад.
Ды скрыпачка з дзесятага калена
Пяе ў душы на блаславёны лад.

Усё вастрэй – радні маёй прагалы,
Агеньчык дрогкі з маміных акон.
Ды зазвіняць вясельныя цымбалы
І жаркім вокам гляне у сэрца конь.

Пяе віхор, пяе лісток апалы,
Пяе зямля курганняў і удоў.
Любоў мая, ты скрыпка і цымбалы,
І шаргункі – над грывамі гадоў.

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-любоў-мая.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki