творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-голас-з-акцэнтам
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Голас з акцэнтам
Маўчаць невыносныя сцены.
Далёка за поўнач не сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.
Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спознены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасць хвілін!
Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у акно светлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханне шчаслівага дня.
Вясковы, сталічны, трагічны,
Імя сваё, век, назаві!
О, гэты світанак магічны
З акцэнтам шчымлівай любві…
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-голас-з-акцэнтам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1