творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-вячэрнія-радкі
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Вячэрнія радкі
Забыць на момант дробязі
і гора,
І свет чытаць нанова, па складах,
І ў непагадзь шукаць сабе надвор’я
У музыцы,
у людзях,
у радках.
Зліюся непадзельна з мовай ночы
Далей ад чутак і перасцярог,
Аж цемната пакуль не выесць вочы
І першы промень выдаць не захоча
Па-здрадніцку – ад галавы да ног.
Ну, а пакуль дыктуе сябра-вечар
Мне лініі няўлоўных часам рыс.
І вобраз нада мной ужо трапеча
Адноўлена, нібы вясновы ліст.
Сама ў сябе як след яшчэ не веру.
Ды словы распускаюцца, як мак.
І падае на белую паперу
Наспеўшай думкі старажытны знак.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-вячэрнія-радкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1