Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-бацькава-дарога

Гэта старая версія дакумента!


Яўгенія Янішчыц — Бацькава дарога

Прымаўку — «твая дарога — ад печы…» —
Не знаў. Ці знаць не любіў,
А ўзвальваў сам дарогу на плечы,
Колькі бачыў — столькі хадзіў.

Перамераны ўсе тутэйшыя вёрсты.
Перамераны поле, лес, сенажаць.
I дарога твая, нібы леты ды вёсны,
Засынала ў дванаццаць. Прачыналася ў пяць.

Смольны дух ад утульнай ватоўкі
Прыносіў у дом лясны камандзір.
…З лясоў Кыштоўкі ляцелі паштоўкі —
Была адкрыта

табе і Сібір.


Была адкрыта табе трывога
За дзень наступны. За рэчку з ляском,
Пакуль сама на цябе дарога
Не ўпала

жоўтым балючым пяском…

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
  • яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-бацькава-дарога.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki