творы:яраслаў-пархута:яраслаў-пархута-тройчы-забіты
Гэта старая версія дакумента!
Яраслаў Пархута — Тройчы забіты
Яго прасілі:
– Вырві карані свае з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі ў нас цябе чакае багацце.
Не вырваў. Не пайшоў. Не захацеў багацця таго. I яго забілі.
Яму прапаноўвалі:
– Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.
Не адрокся. Не прыняў. Не захацеў славы тае. I яго забілі.
Яму загадвалі:
– Забудзь матчыну мову, назаўсёды пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.
Не забыў. Не пакінуў. Не захацеў шчасця таго. I яго забілі.
…Тройчы забіты, ён застаўся навечна СЫНАМ зямлі сваёй.
Падобныя старонкі
- яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-журавы
- яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-апошні-гусляр
- яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-снегавічок
- яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-бомжык
- яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-птушыны-інтэрнат
творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-тройчы-забіты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1