Ян Чачот — Покуль сонца ўзыдзе...

Покуль сонца ўзыдзе,

Раса выесць вочы;

Кепска, як аконам

Лаяць, біць ахвочы.


Пане ты наш, пане!

Будзь жа нам ласкавы,

Не дай аканома,

Што асцёбаць жвавы;


Хто мужычкоў глуміць,

Надвое варожыць:

Грош пану ў кішэню,

А два сабе ўложыць.

Падобныя старонкі