Янка Сіпакоў — Імпрэсія

Аж сівее –

так пеніцца за кармою вада,

Рыбацкая лодка ляціць пад ветрам.
Няма на ёй ветразяў –

не бяда, не бяда:

У мора нясе рыбака барада –
Сівы ветразь.

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі