творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-як-радасна-мой-дружа-разуме
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Як радасна, мой дружа, разумець...
Як радасна, мой дружа, разумець,
Што наш народ не пагражаў нікому.
Не нападаў, не гнаў нікога з дому
I ў дом чужы не нёс ніколі смерць.
Ён ціха жыў і трудна працаваў,
Араў зямлю, навіў рупліва хаты,
Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата,
Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.
Зямля і воля мараю былі.
I на вайне ён спавядаўся полю.
Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю,
Каб зноў араць і сеяць на зямлі.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-радасна-мой-дружа-разуме.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1