Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-шануйце-зямлю-нашу-ўвесну

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Шануйце зямлю нашу ўвесну...

Шануйце зямлю нашу ўвесну,
Што ўся аддалася сяўбе.
Як ёй жывецца, балеснай,
Семя прыняўшы ў сябе?

Шкадуйце зямлюсю ўлетку –
Цяжарныя хлебам палі.
А ўсё, што з надзеяю гэткай,
Хіба зневажалі калі?!

Беражыце зямельку ўвосень –
Спакойна раджае няхай
Усё, што ў сабе яна носіць
Ад сеялкі і лемяха.

Не чапайце зямліцу зімою,
Што нібы парадзіха ў сне.
Гордая стомай сваёю
Няхай і яна адпачне.

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-шануйце-зямлю-нашу-ўвесну.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki