творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-твае-рукі
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Твае рукі
Твае рукі, твае рукі нада мною, –
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як ласкава яны кружаць
І са мной па леце тужаць,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, расставацца з вамі дужа
І без вас мне аставацца паміж сцюжаў…
Не ляціце, рукі, ў вырай,
Нада мной кружыце шчыра –
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Я люблю, як твае рукі нада мною –
Нібы лебедзі над белаю зімою,
Як яны садзяцца міла,
Склаўшы крылы, склаўшы крылы, –
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Калі лашчаць валасы мне твае рукі–
Слухаю, бы песню, я іх рухі.
А яны пяюць шчымліва
І крыляюць палахліва, –
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-твае-рукі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1