Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-спяць-у-снарадах

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Спяць у снарадах...

Спяць у снарадах,
Спавітыя белаю, як сама смерць,
Сталлю,
Пакручастыя віхры,
Аглушальныя грамы,
Пажары, вулканы і землетрасенні…

Спяць чалавечыя крыкі,
Спяць адкрытыя вочы,
Спяць бяссонныя месяцы,
Спяць сусветныя жахі
Ва ўпакоўцы сталёвай…

Не будзіце іх, людзі!



Адказы на пытанні:
2. Паэта хвалюе тэма міру і вайны. Пакуль не ўзведзены ў боегатоўнасць пушкі, не выпушчаны снарады, да таго часу не будуць чутны людскія слёзы, крыкі, не будуць знішчаны гарады, знявечаны землі.

3. Снарад – сімвал смерці, знішчэння, пад яго сталёвай абалонкай – смерць людзей. Менавіта страшную смерць хаваюць у сабе бомбы і снарады, і міны.

4. У апошніх радках твора адчуваецца рытмічнасць мовы:

Спяць чалавечыя крыкі,
Спяць адкрытыя вочы,
Спяць бяссонныя месяцы,
Спяць сусветныя жахі
Ва ўпакоўцы сталёвай…

Не будзіце іх, людзі!

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-спяць-у-снарадах.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki