творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-слёзы-маці
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Слёзы маці
Сын прыехаў, хусціну прывёз —
Пасвятлела адразу ў хаце.
Дык чаму ж не ўтрымала слёз,
Дык чаго ж гэта плача маці?
Выглядала з відна да відна
I чакала, нібыта свята…
А цяпер?.. Ці ж не рада яна —
Сын жа ў госці прыехаў салдатам.
Не…
I радасна ёй, а калі б
Усё ішло сваім ладам ды следам,
Трое хлопцаў старэйшых маглі б
За сталом за бацькоўскім абедаць.
Не прыйшлі яе дзеці з вайны,
Не грымець тром чаканым вяселлям…
То ж па вас, дарагія сыны,
Ручнікі ўсё слязьмі яна беліць.
Падобныя старонкі
- зязюльчыны-слёзкі
- бабровы-слёзы
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-слёзы-маці.1755963927.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin