Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-санет-кахання

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Санет кахання

Чаго саромецца, – ты у маім санеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.

Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.

О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!

І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • вянок-санетаў
  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-санет-кахання.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki