Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-мова

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Мова

Бывае,

спатрэбіцца ўзімку

Промень, не злоўлены летам,
Бывае,

што мала пахаў

У моры травінак і красак,
Бывае,

не хопіць колераў

У вясновым квяцістым разліве,
Бывае,

так мала гукаў

Чуецца ў моры лесу,
Бывае,

не радуюць песні

Мора крылатага птушак –
Тады я іду да цябе,
Мой акіян вялікі,
У які ўсе моры ўпадаюць, –
Мая адзіная

мова!


Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія/Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-мова.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki