творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-лета-акварэль
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Лета. Акварэль
Палі пасмяглі.
Навакол звінела
Паветра перасушана.
Густы
Быў поўдзень.
I дзе птушка села –
Кусціўся пыл.
Што жухлыя лісты,
Шуршэла лета.
Спёка, як трывога,
Вісела над жытамі.
I ратай
Глядзеў, задумлівы, на ніву.
А дарога
Стамлёна бралася
на самы небакрай –
Далей,
Далей,
Далей –
У цень Зямлі…
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-акварэль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1