Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-жыццё

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Жыццё

Ціша над лугам такая,
Як птушка ў гняздзечку жыве.
Сонечны промень шукае
Штосьці ў зялёнай траве.

Краскі, бы гронкі салюта,
Святочна ўзлятаюць з зямлі.
Пахне і мята, і рута,
Гудуць клапатліва чмялі.

Вецер ласкавым павевам
Перабірае лісты.
Чутна, як дыхаюць дрэвы
I размаўляюць кусты.

Птушкі смяюцца і дзеці –
А смех іх шчаслівы такі!
Над імі – чысцейшы на свеце
Незамутнёны блакіт.

На лузе, нібыта на свяце,
Стаю ў неспатольнай любві…
Як боязна ўсё гэта страціць,
Як страшна ўсё гэта згубіць.

I быццам дзіця, гэтаксама
Ў здзіўленні гляджу на траву:
– Як рады, як рады я, мама,
Што проста на свеце жыву!

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жыццё.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki