творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-дружа-мой
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Дружа мой!..
Дружа мой!
Хочаш,
Я падарую табе
Самае-самае дарагое,
Што помню?
Я падарую табе
Ручавінку дыму
Над маёю роднаю вёскаю,
Над маёю ціхаю хатаю,
Над нашым шаноўным комінам,
Бруйку дыму,
Якую я берагу з дзяцінства
I якая пахне і сёння мне
Толькі што спечаным
Хлебам…
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-дружа-мой.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1