творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-ваўчыца-ў-звярынцы
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Ваўчыца ў звярынцы
Нялёгка з пушчай вольнай разлучыцца
I апынуцца ў цеснакутай клетцы…
Кідаецца ва ўсе бакі ваўчыца
I на свабоду вырвацца імкнецца.
Ды сталь крышыць – замала ў яе сілы.
Яна прылегла ціхенька ў знямозе.
Прылегла… I, тужлівая, завыла
Па ваўчанятах родных, па бярлозе.
Кранаў за сэрца голас яе слабы,
Хоць ён і з пашчы воўчае выходзіў.
Яна ж праз краты высунула лапы –
Хай хоць яны пабудуць на свабодзе.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-ваўчыца-ў-звярынцы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1