творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне...
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна,
А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны, –
Без вёслаў лодка сніцца мне.
I гэты сон за мной ідзе старанна:
На караблі, ў далёкай старане
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна…
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет
- трыялет
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1