творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-адгукніся
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Адгукніся...
Адгукніся
На стук у акно асцярожны;
Дай вады,
Калі просіць яе падарожны;
Абагрэй,
Калі той скарчанеў на марозе;
Накармі,
Калі доўга не еў у дарозе.
Ды не вер,
Калі вораг прыкінецца братам;
Не маўчы,
Калі смерць напаўняе гарматы;
Не чакай,
Каб цябе закавалі ў кайданы;
Не даруй
Ні за здзек,
ні за гвалт,
ні за раны!
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-адгукніся.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1