творы:янка-купала:янка-купала-явар-і-каліна
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Явар і каліна
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап’янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў…
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
1910
Падобныя старонкі
- янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
- явар-майго-дзяцінства
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- явар
- янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
творы/янка-купала/янка-купала-явар-і-каліна.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1